Популярные файлы
Vopros
Как вы считаете, что для ребенка является самым важным?
Питание
Игрушки
Родители
Доброта и любовь близких
Уютный дом
Братья или сестры
Детский сад

calendar
«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 
Декабрь 2023 (4)
Ноябрь 2023 (7)
Октябрь 2023 (7)
Сентябрь 2023 (9)
Август 2023 (1)
Июль 2023 (6)
Детский сад №1 г.Свислочь » » Гульня-падарожжа "Беларусь мая сiнявокая"
Гульня-падарожжа "Беларусь мая сiнявокая"
  • 16-08-2019, 11:59
  • 0
Выхаванцы Дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi Свiслачы здзейснiлi падарожжа па роднай краiне «Беларусь ты мая сiнявокая».
У падарожжы выхаванцаў суправаджала гаспадынька Iрынка. Каб скласцi карту Беларусi, неабходна было выканаць заданнi i сабраць падарункi для маленькiх сяброў.
Па Мiнскай вобласцi дзецi падарожнiчалi на цягнiку. Сустрэлiся з супрацоўнiкам Нацыянальнай бiблiятэкi, якi правёў вiртуальную экскурсiю па сталiцы, пазнаемiў з вядомымi помнiкамi i цiкавымi будынкамi Мiнска, гiстарычнымi месцы i гарадамi Мiнскай вобласцi. Дзецi паказалi добрыя веды твораў беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў, таму атрымалi ў падарунак кнiгу «Мая Радзiма – Беларусь».
У Вiцебскай вобласцi падарожнiкi cустрэлiся з Мастаком, якi расказаў дашкалятам пра Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску», пазнаемiў з вядомым беларускiм майстрам Маркам Шагалам. Каб атрымаць падарунак (рэпрадукцыi з краявiдамi нашай краiны), неабходна было ператварыцца ў мастакоў i намаляваць прыгожае дрэва. Дзецi выдатна справiлiся з заданнем, таксама ўспомнiлi правiлы паводзiн у лесе.
З Магiлеўскай вобласцю i знакамiтасцямi горада дашкалят пазнаемiў супрацоўнiк краязнаўчага музея. Спадабалася дзецям гульня з сапраўдным музейным экспанатам – саламяным капялюшам («Капялюш»). А ў кошык адправiлiся новыя падарункi – лялькi ў беларускiх народных строях.
Падарожжа ў Гомельскую вобласць прадоўжылася на цеплаходзе. Супрацоўнiк завода расказаў аб буйных заводах i фабрыках вобласцi. Аб тым, якi транспарт выпускаюць на заводах, дзецi даведалiся, калi адгадалi загадкi. Каб падарожжа прадоўжылася, дашкольнiкi пабудавалi з модуляў аўтамабiль, а ў падарунак атрымалi цацачныя аўтамабiлi.
У Брэсцкай вобласцi выхаванцаў сустракаў Лесавiчок-Баравiчок, гаспадар Белавежскай пушчы. Дзецi даведалiся пра жыхароў магутнага лесу. За тое, што дзецi вясёлыя, кемлiвыя i ведаюць, як паводзiць сябе ў прыродзе, Лесавiчок падарыў “грыбочкi» (Пячэнне). Брэсцкая вобласць знакамiта не толькi жывапiснай Белавежскай пушчай. У горадзе Брэсце знаходзiцца вядомая ўсяму свету Брэсцкая крэпасць. Яна нагадвае нам аб Вялiкай Айчыннай вайне.
Завяршылася падарожжа знаемствам са знакамiтымi помнiкамi i старадаўнiмi замкамi Гродзенскай вобласцi (Лiдскi замак, Мiрскi Замак, замак у Навагрудку, руiны Крэўскага замка). Гаспадынька Iрынка прапанавала паразважаць, чаму Беларусь называюць“Зямлёй пад белымi крыламi”.
Падарожжа закончылася, дашкаляты сабралi падарункi для малышоў, карту Беларусi i вярнулiся на сваю малую Радзiму – горад Свiслач. Ад гаспадынькi Iрынкi за добрыя веды пра сваю Айчыну атрымалi званне «Знатакоў роднага краю».

Категория: Родителям, Воспитателю, Мероприятия
Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.