Популярные файлы
Vopros
Как вы считаете, что для ребенка является самым важным?
Питание
Игрушки
Родители
Доброта и любовь близких
Уютный дом
Братья или сестры
Детский сад

calendar
«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 
Декабрь 2023 (4)
Ноябрь 2023 (7)
Октябрь 2023 (7)
Сентябрь 2023 (9)
Август 2023 (1)
Июль 2023 (6)
Детский сад №1 г.Свислочь » » Свята дзяцiнства
Свята дзяцiнства
  • 3-06-2020, 08:11
  • 0
На першы дзень лета прыпадае цудоўнае свята – Міжнародны Дзень абароны дзяцей, які мы часта называем «Святам дзяцінства». Штогод ладзяцца розныя святочныя мерапрыемствы. Нягледзячы на складаную эпiдэмiялагiчную сiтуацыю, гэты год не стаў выключэннем.
Напярэдаднi свята ў нашай беларускамоўнай групе сумеснымі намаганнямі бацькоў і педагогаў аформлена фотавыстаўка “Наш партрэт”, якая адлюстравала самыя цікавыя моманты жыцця выхаванцаў на працягу навучальнага года. Гэта фотаздымкі з выхаваўчых мерапрыемстваў, зробленыя на прагулках, на занятках, падчас экскурсій. Разглядаючы гэтыя здымкі, дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі, успаміналі прыемныя моманты дашкольнага жыцця. Затым выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа ў “Краiну добрага настрою». На кожным прыпынку дзяцей чакалі розныя прыгоды, а таксама заданні і гульні. На прыпынку “Разумней-ка” дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра дрэвы, кветкі, насякомых, розныя прыродныя з'явы. “Жартоўны прыпынак” дабавiў весялосцi праз гульні «Як жывеш?», «Будзь уважлівым». На “Заалагiчным прыпынку” вандроўнiкi з энтузіязмам паўдзельнічалі ў конкурсе «Якая каманда хутчэй зложыць пазлы». Апошні прыпынак “Кветкавы луг” дазволiў выхаванцам праявiць мастацкiя здольнасцi i творчую фантазiю.
Падарожжа прадоўжылася на прагулцы. На “Дружнай пляцоўцы” разам з музычным кіраўніком дзеці з задавальненнем танцавалі, гулялі, чыталі вершы пра лета, спявалі песні пра сяброўства. Вясёлы настрой стварылі гульні з мыльнымі пузырамі, а салодкія прызы сталi прыемным сюрпрызам.
Лета толькi пачалося, мы будзем старацца, каб кожны яго дзень раскрываўся, як старонка цікавай і маляўнічай кнігі з незабыўнымi прыгодамi.
Данiльчык Ала Сяргееўна.
Свята дзяцiнства
Свята дзяцiнства
Свята дзяцiнства
Свята дзяцiнства
Свята дзяцiнства
Категория: Родителям, Воспитателю, Мероприятия, Безопасное лето
Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.